Усе затрыманыя ў Кіеве беларусы на волі


Пра вызваленне беларусаў, якіх раніцай 16 верасня затрымала Служба бяспекі Украіны, паведамляе Беларускі дом ва Украіне, і падкрэслівае, што з імі ўсё ў парадку.

Беларускі дом запрашае ўсіх ахвотных прыйсці ў нядзелю 19 верасня а 14-й гадзіне на Майдан незалежнасці, каб абмеркаваць гэты выпадак і іншыя падобныя сітуацыі і зразумець, як «засцерагчы сябе ад небяспекі пры затрыманнях па факце таго, што ты беларус».

16 верасня раніцай у дом, што здымалі беларускія ўцекачы, прыйшла Служба бяспекі Украіны, затрымалі чацвярых асобаў. Потым Беларускі дом ва Украіне паведаміў, што затрыманыя былі 12 беларусаў.

Hавiны
Праходзіць аперацыя «Мігрант»: афіцыйная заява СБУ наконт затрыманых беларусаў
2021.09.16 17:29

Сярод затрыманых – валанцёрка Алена Жаркевіч, якая дапамагае рэлакантам з Беларусі. Яна прыехала з сынам сёлета ва Украіну і дапамагла сотням беларусаў, якія аказалася ў краіне без жытла ці дакументаў. Учора яна займалася легалізацыяй аднаго з уцекачоў, які таксама пакінуў Беларусь. Разам з Аленаю затрымалі яшчэ траіх чалавек. Адзін з іх – былы міліцыянт Ягор Емяльянаў, які звольніўся з МУС 11 жніўня 2020 года.

Аналітыка
Чаму з Украіны выправаджваюць палітычных эмігрантаў, і як гэтага пазбегчы
2021.09.16 14:37

Пазней спікер Службы бяспекі Украіны Арцём Дэхцярэнка распавёў, што беларусы былі затрыманыя ў рамках аперацыі «Мігрант».

ГГ, belsat.eu

 

Стужка навінаў