Рэжысёра Андрэя Звягінцава вывядуць са штучнай комы, у якой ён знаходзіцца пасля каронавірусу


У Андрэя Звягінцава былі пашкоджаныя больш за 90% лёгкіх. Лекары ўвялі рэжысёра ў штучную кому, нядаўна адключылі ад сістэмаў жыццезабеспячэння і цяпер рыхтуюцца выводзіць з комы, паведамляе выданне The Bell.

Андрэй Звягінцаў.
Фота: ТАСС

Андрэй Звягінцаў заразіўся каронавірусам напачатку ліпеня. У сярэдзіне жніўня ў вельмі цяжкім стане быў вывезены на лячэнне ў Нямеччыну. Пашкоджанне лёгкіх складала 92%. Рэжысёра падключылі да апарату ЭКМО. Цяпер стан Звягінцава палепшыўся.

Рэабілітацыя будзе праводзіцца таксама ў Нямеччыне.

Андрэй Звягінцаў – расейскі рэжысёр, аўтар фільмаў «Вяртанне», «Нелюбоў», «Левіафан», «Алена».

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў