Праходзіць аперацыя «Мігрант»: афіцыйная заява СБУ наконт затрыманых беларусаў


Спікер Службы бяспекі Украіны Арцём Дэхцярэнка даслаў «Белсату» заяву СБУ наконт інцыдэнту з затрыманнем беларусаў у Кіеве 16 верасня.

У паведамленні Службы бяспекі гаворыцца наступнае:

«СБУ, у межах сваіх функцыянальных заданняў па супрацьдзеянні нелегальнай міграцыі, сумесна з Нацыянальнай паліцыяй удзельнічае ў аперацыі «Мігрант». Яна праходзіць з 1 па 31 верасня і прадугледжвае шэраг мерапрыемстваў па выяўленні асобаў, якія нелегальна апынуліся на тэрыторыі Украіны.

16 верасня ў рамках гэтай аперацыі прайшло правяранне аднаго з кіеўскіх хостэлаў, дзе выяўлена 12 грамадзянаў Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым, праваахоўнікамі ўсталявана, што двое з іх незаконна перасяклі дзяржаўную мяжу Украіны. Гэтыя асобы былі запрошаныя ў адміністратыўны будынак СБУ для апытання. Пасля правядзення адпаведных правяранняў грамадзянаў Беларусі перадалі ў Дзяржаўную міграцыйную службу Украіны».

Абноўлена
У Кіеве затрымалі беларускіх уцекачоў, сярод іх – былы міліцыянт
2021.09.16 12:53

16 верасня раніцай у дом, што здымалі беларускія ўцекачы, прыйшла Служба бяспекі Украіны, затрымалі чацвярых асобаў.

Сярод затрыманых – валанцёрка Алена Жаркевіч, якая дапамагае рэлакантам з Беларусі. Яна прыехала з сынам сёлета ва Украіну і дапамагла сотням беларусаў, якія аказалася ў краіне без жытла ці дакументаў. Учора яна займалася легалізацыяй аднаго з уцекачоў, які таксама пакінуў Беларусь. Разам з Аленаю затрымалі яшчэ траіх чалавек. Адзін з іх – былы міліцыянт Ягор Емяльянаў, які звольніўся з МУС 11 жніўня 2020 года.

Аналітыка
Чаму з Украіны выправаджваюць палітычных эмігрантаў, і як гэтага пазбегчы
2021.09.16 14:37

Арцём Дэхцярэнка ў тэлефоннай размове паведаміў «Белсату», што Емельянаву і Жаркевіч нічога не пагражае. Іх выклікалі супрацоўнікі СБУ для прафілактычнай гутаркі. Ніякіх артыкулаў ім не інкрымінуюць.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў