Адвакаты Марыі Калеснікавай і Максіма Знака падалі апеляцыйныя скаргі ў Вярхоўны Суд


Скаргі на прысуд ад адвакатаў былі пададзеныя 16 верасня. Калеснікава і Знак збіраюцца таксама самі падаць скаргі з СІЗА ад свайго імя, паведамляе штаб Віктара Бабарыкі.

Як тлумачыць адвакат Уладзімір Пыльчанка, пададзеныя скаргі – папярэднія.

«Ёсць магчымасць выкласці довады ў дадатковай апеляцыйнай скарзе не пазней чым за пяць содняў да пачатку судовага паседжання», – кажа адвакат.

Артыкулы
Любяць музыку і хацелі застацца жыць у Беларусі. Што мы ведаем пра Марыю Калеснікаву і Максіма Знака
2021.09.06 09:39

Пыльчанка падкрэслівае, што прысуд Калеснікавай і Знаку незаконны:

«Маша, напрыклад, не разумее, чаму суддзі прыйшлі да высновы пра яе вінаватасць. Я і таксама не сумняюся ў тым, што прысуд незаконны, не заснаваны на доказах. Лагічна, што, калі чалавек не здзяйсняў злачынства, ён не павінен згаджацца з неабгрунтаванымі абвінавачваннямі і судовымі рашэннямі. Па гэтай прычыне мы будзем дамагацца адмены прысуду. І ў тым, што рана ці позна гэта адбудзецца, я ўпэўнены».

6 верасня Менскі абласны суд асудзіў Марыю Калеснікаву і Максіма Знака да 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу. Калі ніхто з удзельнікаў пратэсту не падасць скаргу, то ён уступіць у сілу 21 верасня.

ГГ, belsat.eu

 

Стужка навінаў