Жыхарцы Мазыра далі 3 гады калоніі за відэа з расейскімі верталётамі


У Гомельскім абласным судзе 16 жніўня вынеслі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 28-гадовай палітзняволенай жыхаркі Мазыра Ганны Пышнік. Яе асудзілі за відэа ваеннай тэхнікі, паведамляюць праваабаронцы.

Ганна Пышнік.
Фота: spring96.org

Ганну Пышнік абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу.

Яе затрымалі 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем ваеннай тэхнікі – верталётаў – у адзін з тэлеграм-каналаў. Да суда, які пачаўся 9 жніўня, Ганна ўтрымлівалася ў следчым ізалятары №3 у Гомлі.

Суддзя прызнаў Ганну Пышнік вінаватай і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Вядома, што жанчына мае няпоўнагадовую дачку.

Hавiны
Распрацоўнікі расказалі, як працуе сістэма сачэння «Kipod», якой карыстаюцца беларускія сілавікі
2022.08.16 10:59

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў