Як змяняўся «Аист» Менскага роварнага заводу


Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка наведаў Менскі роварнага завод, дзе пераканаўся ў тым, што цяпер беларускія матацыклы робяць на сто адсоткаў з кітайскіх камплектуючых. Мы сабралі выявы беларускіх ровараў, якія раней былі візітоўкай краіны, на адным узроўні з «МАЗ» ці «Гарызонтам».

Апроч матацыклаў «Менск», якія былі культавымі ў савецкія часы, на ММВЗ роварным заводзе рабілі дзясяткі тысяч «Аистов». Узгадваем, як мяняўся выгляд легендарнага ровару.

В-16 — адзін з першых менскіх ровараў 1950-х гадоў. Крыніца: krokovod.org
Жаночы ровар «Ласточка» 1950-х гадоў. Крыніца: krokovod.org
Ровар «Минск» В-114 1960 года выпуску. Вытворчасць – Менскі роварны завод. Крыніца: wikipedia.org
Ровар «Минск» 1975 года выпуску. Вытворчасць – Менскі роварны завод. Крыніца: wikipedia.org
Складаны ровар «Аист» 1989 года выпуску. Вытворчасць – Менскі роварны завод. Крыніца: wikipedia.org
Сучасны выгляд ровару «Аист». Крыніца: clean-house.com.ua
Сучасны жаночы ровар «Аист» з карзінай. Крыніца: clean-house.com.ua
Ровар мадэлі «Aist Disco» 2020 года выпуску. Вытворчасць – Менскі роварны завод.
Фота: ikon.by

У онлайн крамах сучасныя «Аисты» каштуюць ад 400 да 450 рублёў.

belsat.eu

Стужка навінаў