Вынеслі прысуд беларусу, які патэлефанаваў у КДБ і распавёў, што рыхтаваўся ўдар па Беларусі


Суд у Баранавічах вынес прысуд 46-гадоваму мясцоваму жыхару, які патэлефанаваў у КДБ і паведаміў пра «удар высокадакладнай зброяй» на 9 траўня, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда.

Суд Баранавіцкага раёну і гораду Баранавічы.
Фота: Intex-press

Згодна з матэрыяламі справы, 5 траўня, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, мужчына патэлефанаваў у дзяжурную частку УКДБ па Менску і Менскай вобласці і паведаміў, што 9 траўня будзе нанесены ўдар высокадакладнай зброяй па пэўных абʼектах Беларусі.

Жыхара Баранавічаў прызналі вінаватым у ілжывым паведамленні аб небяспецы (арт. 340 КК).

Суд прыгаварыў беларуса да двух гадоў «хіміі».

Hавiны
Хрэнін назваў «ваеннай пагрозай» полк Каліноўскага і іншыя беларускія фармаванні ва Украіне
2022.08.16 15:35

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў