У Беларусі адмянілі платнае браніраванне чаргі на мяжы


Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які адмяняе размяшчэнне аўтамабіляў у зоне чакання і платнае браніраванне часу ўезду ў пункт пропуску з зоны чакання для перасячэння мяжы, паведамляе яго прэс-служба.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: people.onliner.by

Цяпер усе транспартныя сродкі пры ўездзе ў зону чакання павінны будуць аплаціць рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі. Уезд у зону чакання будзе ажыццяўляцца ў парадку жывой чаргі, а не па браніраванні, як гэта было раней.

Частка сродкаў, атрыманых за рэгістрацыю ў жывой чарзе, будзе пералічвацца Дзяржпагранкамітэту. Парадак і памер пералічэнняў яшчэ вызначыць Савет міністраў. Таксама вызначаць парадак функцыянавання сістэмы электроннай чаргі, патрабаванняў да абсталявання зоны чакання і рэгістрацыі ў ёй.

Раней паведамлялася аб праблемах з платнай чаргой – жадаючых заплаціць і не стаяць у чарзе стала так шмат, што месцы для выезду былі забраніраваны на некалькі дзён наперад або свабодных месцаў не было зусім.

Месцы для платнай чаргі выкладвалі на тыдзень наперад, кошт броні быў крыху больш за 30 рублёў.

Інфаграфіка
Візавае пытанне. Як свет адкрыўся для Украіны і закрываецца для Беларусі і Расеі
2022.08.15 21:23

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў