Праваабаронца Наста Лойка на волі


Праз 72 гадзіны пасля затрымання выйшла на волю праваабаронца Наста Лойка, паведамляе праваабарончая арганізацыя «Human Constanta».

Насту Лойку затрымалі працаўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў 13 жніўня. Праваабаронцу падазраюць у «садзейнічанні ў нясплаце падаткаў» (арт. 243 КК РБ) у справе праваабарончага цэнтру «Вясна».

Праз 72 гадзіны арышту Насту Лойку вызвалілі, яна застаецца пад падпіскай аб нявыездзе і пад абавязальніцтвам аб яўцы.

Абноўлена
Праваабаронцу Насту Лойку забралі на допыт у ДФР
2021.08.13 16:26

СК belsat.eu

Стужка навінаў