Вынікі пошуку для:

Падпалкоўнік МУС Максімовіч летась у жніўні загадаў збіваць усіх, хто можа браць удзел у пратэстах

Чарговую размову міліцыянтаў па ўнутранай сувязі МУС апублікавала група хакераў «Кіберпартызаны». У аўдыязапісе чалавек з голасам, падобным да голасу палкоўніка Мікалая Максімовіча, які працуе намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Менаблвыканкаму, аддае загады іншаму кіраўніку РАУС, чыя асоба пакуль не вызначаная. Максімовіч у размове загадвае ўжываць сілу і збіваць грамадзянаў, у тым ліку і жанчын, якія збіраюцца на вуліцы.

Яшчэ адзін запіс размовы міліцыянтаў па ўнутранай сувязі МУС апублікавалі «Кіберпартызаны». Хакеры сцвярджаюць, што атрымалі доступ да запісаў пасля ўзлому засакрэчаных сервераў Дэпартаменту забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС.

У чарговым аўдыязапісе размовы чалавек з голасам, падобным да голасу палкоўніка Мікалая Максімовіча, які ёсць намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Менаблвыканкаму, аддае загады іншаму кіраўніку РАУС, чыя асоба пакуль не ўсталяваная, жорстка збіваць і разганяць людзей з вуліцаў гораду. Раней група хакераў «Кіберпартызаны» апублікавала запіс размовы меркавана Максімовіча з кіраўніком АУС Салігорску Аляксандрам Шараварам.

Міалай Максімовіч. Фота: karatelibelarusi/ telegram

У тэлефоннай размове нявызначаная асоба распавядае Максімовічу, што людзі ў ягоным горадзе збіраюцца без сімволікі і выходзяць на вуліцы. Палкоўнік міліцыі загадвае збіваць такіх людзей.

«Як толькі сабраліся пяць асобаў, не кажучы ўжо пра дваццаць, падʼязджае аўтобус бл*, усіх піз* бл*, шпурляе ўсіх у аўтобус і завозіць у райаддзел бл*. Глядзі, унутраны двор ёсць? І ва ўнутраным двары бл* яны ўсе ляжаць мордай у асфальт бл*. Вось і ўся праца, бл*», – аддае загад Максімовіч.

Суразмоўца намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Менскага аблвыканкаму таксама кажа, што ў парку могуць быць і жанчыны, якія проста шпацыруюць і не маюць дачынення да пратэстоўцаў, але і гэтых жанчын Максімовіч загадвае затрымліваць.

«І жанчыны, якія проста знаходзяцца, яны таксама вельмі ах* бл*, гэта паводле майго досведу, за гэтыя дні, бл*, падліваюць алею ў агонь. Карыстаюцца тым, што іх не затрымліваюць бл*, пачынаюць пі* бл*, гэтых падбухторваць і нас х*. Адно выключэнне для жанчын бл*, тое, што яны не ляжаць мордай у асфальт бл*, а стаяць каля сцяны бл*, мордай да сценкі бл*. Толькі ўсіх п* бл*. Вось асноўны пасыл. І ўжо п*, што яны там робяць. Стаіць проста ўбаку, едзе на ровары, здымае на тэлефон, усіх затрымліваць і піз*», – кажа Максімовіч.

Вядома, што гэтая размова адбылася 11 жніўня 2020 года.

Адметна, што Лукашэнка адмаўляе факт збіцця і катаванняў грамадзянаў. Раней ён казаў, што ўся адказнасць за падзеі ў жніўні 2020 года ляжыць на ім, і гэта ягоныя асабістыя загады былі тады агучаныя сілавікам.

Самая масавая ў гісторыі Беларусі акцыя пратэсту у фотаздымках

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны