Наступны пакет санкцыяў ЕЗ можа закрануць банкаўскі сектар Беларусі


Прэзідэнт Літоўскай прамысловай канфедэрацыі Відмантас Янулявічус заявіў, што краіны Еўразвязу могуць у межах санкцыяў адключыць Беларусь ад сістэмаў банкаўскіх разлікаў. На думку эксперта, гэта толькі пытанне часу, піша delfi.

Наступным крокам у санкцыях Захаду супраць рэжыму Лукашэнкі можа стаць адключэнне Беларусі ад SWIFT. Паводле прэзідэнта Літоўскай прамысловай канфедэрацыі Відмантаса Янулявічуса, гэта можа адбыцца ўжо нават на пачатку верасня.

Міжнародная банкаўская сістэма SWIFT дазваляе фінансавым установам розных краінаў разлічвацца між сабою. Без гэтага інструменту міжнародны гандаль стане практычна немагчымы.

Hавiны
Наступствы санкцыяў? Банкі паведамляюць аб праблемах з плацяжамі праз SWIFT
2021.08.13 15:39

СК belsat.eu

Стужка навінаў