На аднаўленне касцёлу ў Будславе сабралі больш за мільён рублёў

Тры месяцы збіраюць грошы на аднаўленне храму пасля пажару. Ля касцёлу ўжо паставілі будаўнічы кран, завяршаюцца падрыхтоўчыя работы.

Пра дасягненне сумы 1 млн рублёў у фондзе на аднаўленне Будслаўскага касцёлу раніцай 16 жніўня паведаміў Telegram-канал «Адновім Будслаў разам». Збору грошай не спыняюць.

Цяпер ля храму ідуць падрыхтоўчыя працы: паставілі будаўнічы кран, рыхтуюць рыштаванні, каб працаваць на даху. Раней дапамагала нямала валанцёраў.

Як пасля пажару выглядае Будслаўскі касцёл знутры

11 траўня загарэлася адна з найвялікшых беларускіх святыняў – Будслаўскі касцёл. Пажар знішчыў дах, а таксама моцна пацярпелі скляпенні. У небяспецы былі старажытныя алтар і арган.

«Гэта трагедыя, я плакала». Як жыве Будслаў, дзе гарэў адзін з галоўных касцёлаў Беларусі

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны