Павел Латушка заклікаў Еўразвяз прыняць санкцыйны акт «За Кацярыну Андрэеву»


Кіраўніцтва НАУ агучыла ініцыятыву прыняць новы санкцыйны пакет супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі падчас сустрэчы з маршалкам Сенату Польшчы Томашам Гродзкім. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал НАУ.

Сустрэча Томаша Гродзкага з Паўлам Латушкам, Уладзімірам Астапенкам і Арцёмам Бруханам адбылася 14 ліпеня. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся рэпрэсіі ў Беларусі і падтрыманне рэжымам Лукашэнкі расейскай агрэсіі супраць Украіны.

«Асобна была абазначаная важнасць праваабарончага санкцыйнага пакету ў дачыненні рэжыму Лукашэнкі за рэпрэсіі супраць незалежных журналістаў, які мог бы атрымаць назву «Yekaterina Andreeva Human Rights Sanction Act», – паведамляецца ў прэс-рэлізе НАУ.

13 ліпеня Гомельскі абласны суд прысудзіў журналістцы «Белсату» Кацярыне Андрэевай восем гадоў і тры месяцы калоніі агульнага рэжыму паводле сфабрыкаванага абвінавачвання ў здрадзе дзяржаве.

Кіраўнік НАУ Павел Латушка ў той жа дзень апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook зварот, у якім заклікаў Еўразвяз прыняць праваабарончы санкцыйны акт «За Кацярыну Андрэеву».

Артыкулы
Кацярына Андрэева ў судзе: Я атрымала больш, чым Салжаніцын
2022.07.13 20:43

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў