Пасля новага прысуду палітвязня Руслана Акостку этапавалі ў Глыбокае


Былога дэсантніка з Салігорску, палітзняволенага Руслана Акостку этапавалі з Віцебску ў глыбоцкую папраўчую калонію №13. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Этапаванне адбылося пасля другога суду над палітвязнем. Нагадаем, у лютым 2021 году Акостку пакаралі трыма гадамі пазбаўлення волі. У віцебскай калоніі № 3, куды яго накіравалі адбываць прысуд, супраць Руслана распачалі новую крымінальную справу паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»).

Новы суд над ім адбыўся ў будынку калоніі «Віцьба». Пра працэс не ведалі нават сваякі Акосткі – тры месяцы ад яго наогул не было вестак, бо з калоніі наўпрост не выпускалі лісты. У выніку 18 сакавіка суддзя Міхаіл Зубеня прысудзіў палітвязня яшчэ да года калоніі.

Цяпер яго этапавалі ў глыбоцкую ПК № 13.

Гісторыі
«На месцы сына я б рабіла тое самае». Маці і сястра сцяганосца Руслана Акосткі расказваюць пра свой 1937-ы
2021.03.15 13:39
  • Руслан Акостка стаў вядомым пасля таго, як 15 лістапада 2020 году здолеў прайсці амаль праз увесь Салігорск з бел-чырвона-белым сцягам. Такім чынам ён адзначыў акцыю ў памяць пра забітага сілавікамі Рамана Бандарэнку. Яго ўрэшце затрымалі супрацоўнікі міліцыі і змясцілі ў ізалятар. Спачатку Акостку далі 15 содняў арышту, а потым распачалі крымінальную справу паводле арт. 363 Крымінальнага кодэкса («Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак»).

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў