Колькасць ахвяраў абстрэлу Вінніцы дасягнула 24


Ракетны ўдар па горадзе, размешчаным за 400 км ад лініі фронту, Расея нанесла 14 ліпеня.

Кіраўнік Вінніцкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Сяргей Барзоў сёння паведаміў, што колькасць ахвяраў дасягнула 24. 16 ліпеня ў шпіталі памерла яшчэ адна жанчына, у яе было 85 % апёкаў.

«Працягваюць лячэнне 68 пацярпелых, сярод якіх 4 дзяцей. 4 застаюцца ў вышуку зніклых без вестак», – адзначыў Барзоў.

Нагадаем, 14 ліпеня расейскія вайскоўцы нанеслі ракетны ўдар па цывільных абʼектах у цэнтры Вінніцы. Ракеты пацэлілі ў Дом афіцэраў, офісны будынак, медычны цэнтр, краму і жылыя дамы.

Абноўлена
Ракетны ўдар па цэнтры Вінніцы: сярод забітых – дзеці, гараць каля 50 аўтамабіляў
2022.07.14 13:10

Мінабароны РФ прызнала факт абстрэлу, але сцвярджала, што цэллю атакі быў Дом афіцэраў, дзе нібыта ў той момант праходзіла нарада з удзелам украінскага камандавання. Хаця насамрэч Дом афіцэраў у горадзе выкарыстоўваўся як культурная пляцоўка.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў