Еўропа не злезе з расейскага газу бліжэйшымі гадамі


ЕЗ хутчэй за ўсё не ўключыць у сёмы пакет санкцыяў паліва бо, маўляў, ад санкцыяў мусіць цярпець Расея, а не краіны Звязу. Гэтую сітуацыю ў эфіры «Белсату» пракаментаваў прадпрымальнік і эканаміст Дзмітрый Патапенка.

«Я адразу сказаў, што злезці газавага кала́, на які Еўразвяз самастойна саджаў сябе не менш чым два з паловай гады, цяпер з газу яны не злезуць. За 5 месяцаў яны паставілі ў Расею больш за 100 мільярдаў долараў. І бліжэйшыя 2,5 года яны будуць як зайчыкі выплочваць. Як бы там ні надзімалі шчокі, яны з гэтай гісторыі не злезуць».

Ён таксама звярнуў увагу, што пакуль не бачна вартых увагі намаганняў Еўразвязу памяняць энергетычную парадыгму:

«Яны не робяць ні кроку ў бок ядравай энергетыкі ці ў бок вадароднай энергетыкі. Ядравая энергетыка – штука доўгая. Але нават размарожванне спыненых рэктараў – гэтага таксама няма. Таму вельмі скептычна стаўлюся да таго, што ЕЗ і Злучаныя Штаты не будуць актыўныя ў сферы газу».

Hавiны
Нямеччына паабяцала спыніць куплю расейскага вугалю са жніўня, нафты – з 31 снежня
2022.07.13 12:07

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў