ДАІ будзе актыўна штрафаваць гандляроў пры дарогах


З 15 да 17 ліпеня ДАІ Менскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю пад назвай «Дарога – для дарожнага руху».

Прыдарожны гандаль.
Фота: zhaikpress.kz

Супрацоўнікі ДАІ нададуць асаблівую ўвагу грубым парушэнням Правілаў дарожнага руху пешаходамі, веласіпедыстамі, возчыкамі коннага транспарту і людзьмі у стане алкагольнага ап’янення.

Да гандляроў каля дарогі ДАІ будзе стасаваць наступны пункт Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях: «Пашкоджанне, забруджванне або загрувашчванне аўтамабільнай дарогі, палосы адводу, чыгуначнага пераезду, іншага дарожнага збудавання або тэхнічнага сродку рэгулявання дарожнага руху, а таксама пагрузка і выгрузка грузу на праезнай частцы цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да пяці базавых велічынь».

Hавiны
У Беларусі змянілі правілы прыёму іспытаў на кіраванне аўтам
2022.07.09 16:39

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў