Бібліятэцы ў Астраўцы перадумалі надаваць імя Адама Мальдзіса


«Звычайную шыльду ўжо зрабілі, яшчэ не прымацавалі. Плануем гэта зрабіць да 7 жніўня, 90-годдзя Адама Іосіфавіча», – пісаў сын Адама Мальдзіса Яраслаў у Facebook.

Шыльда для бібліятэкі ў Астраўцы.
Фота: Яраслаў Мальдзіс/Facebook

Адам Мальдзіс – славуты літаратуразнаўца, публіцыст, доктар філалагічных навук. Ён памёр сёлета ў студзені. А ў чэрвені выйшла пастанова Астравецкага райвыканкаму аб перайменаванні бібліятэкі ў ягоны гонар. Планавалася гэта зрабіць да 7 жніўня, да 90-годдзя Адама Іосіфавіча.

«Шыльду на раённую бібліятэку ў Астраўцы з імем нацыяналіста Адама Мальдзіса вешаць не будуць. Але гэта не ўсё. Аказваецца, ягоным імем хацелі таксама назваць адну з Астравецкіх вуліцаў. Гэтая ідэя таксама прызнаная няўдалай», – напісала ў сваім Telegram-канале прапагандыстка Вольга Бондарава.

Стужка навінаў