Актывіста з Наваполацку трэці раз запар пакаралі арыштам за рэпосты


У ЦІПе Андрэй Галавырын перанёс гіпертанічны крыз, паведамляе «Вясна».

Тройчы арыштаваны за рэпосты Андрэй Галавырын.
Фота: Вясна

Яго затрымалі 15 чэрвеня і змясцілі ў наваполацкі Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. Вядома, што ў гэты дзень над ім адбыўся суд паводле арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Суддзя Зінаіда Балаболава прызнала яго вінаватым і пакарала арыштам на 15 содняў. 1 ліпеня Андрэя зноў пакаралі 15-дзённым арыштам.

Праваабаронцам стала вядома, што ўчора, 15 ліпеня, Галавырына трэці раз запар асудзілі на 15 содняў.

Падчас першага арышту мужчына перанёс гіпертанічны крыз.

Hавiны
Хапун у Драгічыне, 2,5 года за каментары, 6 гадоў за кнопку на сайце. Рэпрэсіі 15 ліпеня
2022.07.16 01:07

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў