Ад пажараў у Партугаліі да галактык у космасе. Галоўныя падзеі свету ў фотаздымках


Абстрэл Вінніцы, суд над апазіцыянерам Іллёй Яшыным, пратэсты ў Шры-Ланцы, пажары ў Каліфорніі і Партугаліі, масіўны збор галактык, Эйфэлева вежа ў колерах украінскага сцяга – сабралі для вас самыя яскравыя падзеі тыдня ў фотаздымках.

Поўня і вятрак у Кансуэгры, Іспанія. 13 ліпеня 2022 года.
Фота: Meng Dingbo / Xinhua / East News
Украінскія вайскоўцы батальёну «Хартыя» сядзяць у сховішчы на лініі фронту пад Харкавам, Украіна. 12 ліпеня 2022 года.
Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News
Хмары дыму ад моцных лясных пажараў ля гораду Аль-Каср ас-Сэгір, Марока. 15 ліпеня 2022 года.
Фота: Fadel Senna / AFP / East News
Дзіцячы вазок ляжыць ля дарогі пасля абстрэлу ў Вінніцы. Мінімум 21 чалавек загінуў, у тым ліку трое дзяцей, больш за 90 параненыя. Вінніца, Украіна. 14 ліпеня 2022 года.
Фота: Efrem Lukatsky / AP Photo / East News
Расейскагі апазіцыянер і дэпутат маскоўскага гарадскога савету Ілля Яшын, абвінавачаны ў дыскрэдытацыі расейскай арміі. Палітыку пагражае да 10 гадоў турмы. Масква, Расея. 13 ліпеня 2022 года.
Фота: Kirill Kudryavtsev / AFP / East News
Дэманстранты выкрыкваюць лозунгі і размахваюць сцягамі Шры-Ланкі падчас антыўрадавай акцыі пратэсту ў офісе прэм’ер-міністра Раніла Ўікрэмэсінгхэ. Каломба, Шры-Ланка. 13 ліпеня 2022 года.
Фота: Arun Sankar / AFP / East News
Самалёт скідае антыпірэн на агонь, які гарыць у Ёўсэміцкім нацыянальным парку ў Каліфорніі, ЗША. 11 ліпеня 2022 года.
Фота: Eric Paul Zamora / The Fresno Bee / AP / East News
Жанчына з вядра тушыць вуглі на аліўкавых дрэвах. Пажар, які бушуе з канца мінулага тыдня ў акрузе Сантарэм, аднавіўся, чаму спрыялі надзвычай высокія тэмпературы ў рэгіёне. Аўрэн, Партугалія. 13 ліпеня 2022 года.
Фота: Pedro Rocha / AFP / East News
Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч трымае кубак пераможца і вітае заўзятараў падчас цырымоніі прывітання перад мэрыяй у Бялградзе, Сербія. 11 ліпеня 2022 года.
Фота: Zorana Jevtic / Reuters / Forum
Падрыхтоўка да фіналу Кубка свету па горных роварах – 2022. Ла-Масана, Андора. 14 ліпеня 2022 года.
Фота: Arturo Jimenez / NurPhoto / AFP / East News
Апоўзень ля гораду Сан-Антоньё, Калумбія. 13 ліпеня 2022 года.
Фота: Joaquin Sarmiento / AFP / East News
Масіўны збор галактык SMACS 0723. На здымку паказаныя нябачныя даўжыні хваляў блізкага і сярэдняга інфрачырвонага дыяпазону святла, якія былі пераведзеныя ў колеры бачнага святла. Фота зрабіла касмічная абсерваторыя «Джэймз Ўэб». 12 ліпеня 2022 года.
Фота: Handout / NASA / AFP / East News
Феерверкі вакол Эйфэлевай вежы, асветленай колерамі Украіны, падчас святкавання Дня ўзяцця Бастыліі ў Парыжы, Францыя. 14 ліпеня 2022 года.
Фота: Benoit Tessier / Reuters / Forum
Абноўлена
Ракетны ўдар па цэнтры Вінніцы: сярод забітых – дзеці, гараць каля 50 аўтамабіляў
2022.07.14 13:10

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў