З ператрусам прыйшлі да мамы праваабаронцы Сяргея Усцінава


Сам ён цяпер не ў Беларусі.

У маці праваабаронцы з арганізацыі «Прававая ініцыятыва» Сяргея Усцінава – ператрус. Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter.

Ён адзначыў, што Галіна Усцінава – пенсіянерка, і штосьці знайсці ў яе будзе складана. Тым не меней, вядома, што ў яе вынялі тэхніку, дакументы і мабільны тэлефон.

  • Сёння з самай раніцы працягваюцца рэпрэсіі. Вядома, што прайшлі ператрусы мінімум у 12 журналістаў, якія супрацоўнічалі з «Белсатам».
  • Сілавікі выразалі дзверы ў офісе радыё «Свабода», затрыманы журналіст Алег Грудзіловіч.
  • Ператрусы праходзяць у экалагічных актывістаў.

КТ, belsat.eu

 

Стужка навінаў