Вынеслі прысуд у «справе студэнтаў»: ад 2 да 2,5 года калоніі


У судзе Савецкага раёну Менску 16 ліпеня вынеслі прысуд у «справе студэнтаў». Суддзя Марына Фёдарава прызначыла выкладчыцы і 11 абвінавачваным студэнтам ад 2 да 2,5 года калоніі агульнага рэжыму.

Фігурантаў справы абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 17 і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, учыненыя групай асобаў»). З санкцыі пракурора абвінавачаныя з моманту затрымання застаюцца пад вартай.

Такім чынам абвінавачаныя ў «справе студэнтаў» атрымалі:

  • Глеб Фіцнер, студэнт МДЛУ, які прызнаў сваю віну, – 2 гады калоніі агульнага рэжыму;
  • Яна Арабейка, студэнтка БДПУ – 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;
  • Кася Будзько, студэнтка БДПУ – 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;
  • Алана Гебрэмарыям, выпускніца БДМУ, сябра Каардынацыйнай рады, прадстаўніца Ціханоўскай у справах моладзі і студэнцтва – 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;
  • Анастасія Булыбенка, студэнтка БНТУ – 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;
  • Вікторыя Гранкоўская, студэнтка БНТУ – 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;
  • Марыя Каленік, студэнтка БДАМ – 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;
  • Ягор Канецкі, студэнт БДУ – 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;
  • Ксенія Сырамалот, студэнтка БДУ – 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;
  • Ілля Трахтэнберг, адлічаны студэнт БДУ – 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;
  • Таццяна Якельчык, студэнтка мехмату БДУ – 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;
  • Вольга Філатчанкава, выкладчыца БДУІР – 2,5 года калоніі агульнага рэжыму.

Менавіта такія тэрміны для абвінавачаных на папярэднім паседжанні запрасілі пракуроры Анастасія Маліка і Раман Чабатароў.

Артыкулы
«Мы – пакаленне свабоды і жадання змяніць свет да лепшага». Зняволеныя па «справе студэнтаў» выступілі з апошнім словам
2021.07.12 22:07

Слухачоў не пусцілі на абвяшчэнне прысуду, толькі блізкіх сваякоў, спасылаючыся на недахоп месцаў. У калідоры суда была чарга больш за 50 чалавек. Таксама на абвяшчэнне прысуду прыехалі паслы Чэхіі, Швецыі, Амерыкі і Англіі, але іх не пусцілі.

Звонку суда стаяць тры мікрааўтобусы з АМАПам, тэрыторыю вакол будынку суда патрулюе міліцыя.

Нагадаем, што ў дні Народнага ўльтыматуму Святланы Ціханоўскай 26 і 27 кастрычніка ў беларускіх ВНУ прайшлі масавыя акцыі пратэсту студэнцтва. А праз два тыдні, 12 лістапада, пачаліся затрыманні ў студэнцкай супольнасці.

Артыкулы
«Абвінавачанні расплывістыя і галаслоўныя». Што сказалі адвакаты аб «справе студэнтаў»
2021.07.12 15:18

АД, belsat.eu

Стужка навінаў