У Слуцку на галоўнай вуліцы гораду знайшлі акрываўленае цела


Але папярэдне кажуць, што гэта не забойства, паведамляе партал slutsk-gorod.by.

Здарэнне ў Слуцку.
Фота: sutsk-gorod.by

Раніцаю 16 ліпеня ў самым цэнтры Слуцку знайшлі акрываўленае цела мужчыны. Каля галавы і на правым плячы ў яго была бачная кроў, а медыкі пацвердзілі смерць. Слуцкая міліцыя сцвярджае, што смерць не мае крымінальнага характару.

Здарэнне ў Слуцку.
Фота: sutsk-gorod.by
Здарэнне ў Слуцку.
Фота: sutsk-gorod.by

Мяркуецца, што чалавек траўмаваўся пры падзенні або мае хваробу, якая магла прывесці да страты арыентацыі. Дакладна гаварыць пра штосьці можна будзе толькі пасля правядзення праверкі і і адпаведных экспертызаў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў