Святлана Ціханоўская наведае ЗША


Былая кандыдатка на прэзідэнцтва Беларусі Святлана Ціханоўская 18 ліпеня адправіцца з працоўным візітам у ЗША. Пра гэтым паведамляецца ў ейным Telegram-канале.

Палітык наведае Вашынгтон, Нью-Ёрк і Каліфорнію.

Экс-кандыдатка на прэзідэнцтва мае намер правесці сустрэчы на най​​вышэйшым узроўні з палітыкамі, экспертамі і дыяспарай.

Мэта яе паездкі – пошук шляхоў для пераадолення крызісу ў Беларусі і для дапамогі беларускаму народу. Праграма візіту ў Злучаныя Штаты – у стадыі прапрацоўвання, аб канкрэтных сустрэчах каманда Ціханоўскай абвесціць, як толькі будзе магчымасць.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў