Сілавікі прыйшлі да журналістаў радыё «Свабода»


Раніцаю 16 ліпеня сілавікі прыйшлі да журналіста радыё «Свабода» Валянціна Жданко.

Пра ператрус паведамілі і ў тэлеграм-канале ГУБАЗіКу.

Затрымалі былую журналістку «Свабоды» Інэсу Студзінскую, у яе кватэры быў ператрус, паведамляе Telegram-канал «Свабоды» са спасылкаю на ейнага сына. У кастрычніку ў Інэсы забралі акрэдытацыю карэспандэнткі радыё «Свабода».

Чутно на ўвесь «Прамень», як ламаюць дзверы ў офіс радыё «Свабоды», піша тэлеграм-канал Антона Матолькі.

Затрымалі журналіста Алега Груздзіловіча (летась у яго забралі акрэдытацыю радыё «Свабода»)

«Алега забралі ў кайданах. Было 9 чалавек. Забралі ўсю тэхніку», – расказала ягоная жонка Марʼяна.

Тэлеграм-канал Антона Матолькі паведамляе, што ў офісе радыё «Свабода» скончаны ператрус. Сілавікі апячаталі дзверы, вырвалі правады сігналізацыі і вынеслі тэхніку.

Сёння ГУБАЗіК ладзіць аблаву на журналістаў, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам», радыё «Свабода», таксама вядома пра ператрус у дырэктаркі грамадскай арганізацыі «Экадом» Марыны Дубінай.

Будзе дапоўнена

Стужка навінаў