Літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 107 мігрантаў на мяжы з Беларуссю

Агулам за 2021 год на літоўска-беларускай мяжы былі затрыманыя 1902 мігранты. Такія звесткі падае Дзяржаўная памежная служба Літвы.

Салдаты літоўскага войска ўсталёўваюць калючы дрот на мяжы з Беларуссю ў Друскінінкаі. 9 ліпеня 2021 года. Фота: Janis Laizans / Reuters / Forum

Цягам чацвярга літоўскія памежнікі затрымалі 107 мігрантаў на мяжы з Беларуссю. 81 чалавек назваўся грамадзянінам Іраку, 10 – Сірыі, яшчэ 6 – з Ірану.

Аперацыя «Шлюз»: як клан Лукашэнкаў зарабляе на мігрантах

Мігранты будуць правераныя на COVID-19 і ізаляваныя да атрымання вынікаў тэстаў. Як яны трапілі ў Літву, высвятляе следства. Заявы асобаў, якія шукаюць прытулак, апрацоўваюцца Дэпартаментам міграцыі.

  • Праз павелічэнне выпадкаў парушэння дзяржаўнай мяжы Дзяржаўная памежная служба ўзмацніла кантроль мяжы з Беларуссю.
  • А 26 траўня Аляксандр Лукашэнка адкрыта пагражаў краінам Еўразвязу нелегальнай міграцыяй і наркотыкамі.

КТ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны