КДБ зноў знайшло ў актывістаў зброю, наркотыкі і сімволіку


Будынак КДБ у Менску.
Фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

Пры гэтым, паводле БелТА, само КДБ называе свае дзеянні комплексам мер па зачыстцы ад радыкальна настроеных асоб.

«У найбольш актыўных падпісчыкаў дэструктыўных Telegram-каналаў, такіх як АГСБ (Атрад грамадзянскай самаабароны Беларусі), «Буслы ляцяць», Exomon і іншых, у дачыненні да якіх мелася аператыўная інфармацыя аб дачыненні да экстрэмісцкай дзейнасці, праведзеныя ператрусы. Канфіскавана траўматычная зброя, боепрыпасы, наркатычныя сродкі, нацысцкая сімволіка і атрыбутыка », – распавёў намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак.

Паводле яго слоў, у дачыненні да асобных асоб здабытыя доказы іх датычнасці да здзяйснення крымінальна-каральных дзеянняў, кшталту арганізацыі групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і ўдзел у іх, а таксама распальванне сацыяльнай варожасці або розніцы».

Аналітыка
Радыкалізм з удзелам КДБ. Што не так з афіцыйнай версіяй «справы ОГСБ»
2021.07.15 07:00

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў