ФОТАФАКТ. Ніна Багінская падстрыглася «пад нуль»


Легенда беларускага дэмакратычнага руху змяніла вобраз, піша «Наша Ніва».

Новы вобраз Ніны Багінскай. Менск, Беларусь. 16 ліпеня 2021 года.
Фота: nn.by

Актывістка Ніна Багінская папраўляе фрызуру раз на год – звычайна яе стрыжэ ўнук. Але сёлета яна вырашыла змяніць традыцыю і завітала ў адзін з менскіх салонаў.

«Мы сумленна адгаворвалі яе ўсім салонам. Цырульніца Дар’я спачатку пастрыгла спадарыню Ніну нажніцамі і пачула ад кліента: «Не, карацей, пад насадку № 2. Жаданне кліента для нас закон!» – цытуе «Наша Ніва» працаўніц салону.

Фільмы
Дзе мой сцяг?
2020.12.10 16:30
  • Нязломная Ніна Багінская ўжо цягам больш як 20 гадоў ходзіць на акцыі пратэсту. Яна стала сімвалам жнівеньскіх пратэстаў – 2020.
  • Яе пачалі пазнаваць на вуліцах, і нават рабілі фотасесіі для Vogue Italia.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў