Ермакова сыходзіць з кіраўніцтва «Белгазпрамбанку»


Надзея Ермакова.
Фота: Беларускі партызан

Надзея Ермакова пакідае пасаду старшыні праўлення ААТ «Белгазпрамбанк», 16 ліпеня яе апошні працоўны дзень, паведамляе «Смартпресс».

Летась дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК завёў крымінальную справу супраць шэрагу работнікаў і кіраўніка «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыкі, які абвяшчаў свае намеры балатавацца на прэзідэнцтва Беларусі. Калі кіраўніцтва банку было затрыманае, Нацбанк увёў часовую адміністрацыю, якую ачоліла Надзея Ермакова.

У чэрвені 2020 года, калі Надзея Ермакова ўжобыла кіраўніцаю часовай адміністрацыі «Белгазпрамбанку», выявілася, што былі ўскрытыя дэпазітарныя ячэйкі без прысутнасці кліентаў, пры гэтым з ячэек прапала змесціва. Некалькі чалавек напісалі заявы ў банк з прэтэнзіямі на ўскрыццё дэпазітарных ячэек без іх прысутнасці і прапажу змесціва.

Надзея Ермакова была старшынёй праўлення Нацыянальнага банку Беларусі з канца ліпеня 2011 года да канца снежня 2014 года. Да прызначэння старшынёй праўлення Нацбанку (са студзеня 1996 гады) была намесніцай старшыні, а затым старшынёй праўлення ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк».

Папярэдні кіраўнік банку Віктар Бабарыка 7 чэрвеня атрымаў прысуд – суддзя Ігар Любавіцкі прызначыў 14 гадоў зняволення. Таксама суд пастанавіў спагнаць з Бабарыкі 46 млн рублёў «у кошт пагашэння нанесенай шкоды» і штраф памерам 5 тысяч базавых. Арышт з маёмасці Бабарыкі – дому, кватэры, аўтамабіля і надзелу – знялі.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў