Для выезду з Беларусі цяпер дастаткова часовага дазволу на жыхарства за мяжой


Беларуская мяжа.
Фота: dpsu.gov.ua

Раней з Беларусі выпускалі праз наземныя пункты пропуску паводле пастаяннага дазволу на пражыванне за мяжой, а цяпер выпусцяць і з часовым, але не часцей за 1 раз на 6 месяцаў.

Тая ж пастанова Савету міністраў, якая гэта ўвяла, скарачае абавязковы каранцін пры ўездзе з 10 да 7 дзён і вызваляе ад каранціну вакцынаваных.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў