Удаву Андрэя Зельцара аштрафавалі і накіруюць на прымусовае лячэнне


Успенская мусіць выплаціць 100 тыс. рублёў кампенсацыі ўдаве Федасюка.

Марыя Успенская, удава Андрэя Зельцара.
Фота: nashaniva.com

Удаву Андрэя Зельцара накіруюць на прымусовае лячэнне. Яе абвінавацілі ва ўдзельніцтве ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

Марыю Успенскую вызвалілі ад крымінальнай адказнасці за «ўчыненыя ёю ў стане бяспамяцтва грамадска небяспечныя дзеянні», паведаміла БелТА.

На пачатку снежня 2021 года стала вядома, што Марыя Успенская тры тыдні правяла ў Навінках – яе туды адпраўлялі, каб правесці псіхіятрычную экспертызу.

Марыя Успенская – удава Андрэя Зельцара, забітага ва ўласнай кватэры пры страляніне з супрацоўнікамі КДБ 28 верасня 2021 года. Жанчына мае няпоўнагадовага сына.

Згодна з версіяй следства, 28 верасня 2021 года працаўнік кампаніі «EPAM Systems» Андрэй Зельцар застрэліў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка пасля таго, як сілавікі ўварваліся да Зельцара ў кватэру. Андрэя забілі, а ягоную жонку ўзялі пад варту, абвінавацілі яе ва ўдзельніцтве ў злачынстве. Пасля страляніны ў Менску сілавікі затрымалі ў розных гарадах краіны людзей, якія пакідалі каментары ў інтэрнэце з нагоды гібелі Андрэя Зельцара і супрацоўніка КДБ.

Інтэрв’ю
«Андрэй не мог не даць адпор». Размова з сябрам забітага сілавікамі менчука
2021.09.29 15:26

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў