Спрыянне міліцыі і выяўленне калабарантаў. Мінабароны распавяло, нашто народнае апалчэнне


Паводле Мінабароны, народнае апалчэнне створанае, каб прыцягнуць паўналетніх грамадзянаў на бязвыплатнай аснове і з уласнай ініцыятывы, паведамляе «СБ».

Народнае апалчэнне.
Фота: modmilby/Telegram

Плануецца, што ў атрады пойдуць непрыдатныя да ваеннай службы або тэрытарыяльнай абароны паводле стану здароўя асобы, якія не маюць перашкодаў да выкарыстання зброі.

Падраздзяленні народнага апалчэння будуць займацца задачамі, якія не бяруцца рабіць рэгулярныя войскі і сілы тэрытарыяльнай абароны: ахова грамадскага парадку і спрыянне ўчастковым інспектарам міліцыі, абарона ўласнасці ад марадзёрства і іншых супрацьпраўных замахаў, забеспячэнне каменданцкай гадзіны і абмежаванне руху транспартавых сродкаў, вядзенне выведкі, выяўленне калабарантаў, шпіёнаў і дыверсантаў.

Кіраваць народным апалчэннем маюць мясцовыя органы ўлады. Узбраенне атрадаў апалчэння ўключае толькі стралковую зброю, асваенне якой не выклікае складанасцяў.

Раней полк Каліноўскага заклікаў беларусаў уваходзіць у афіцыйнае народнае апалчэнне:

«Удасканальвайце навыкі валодання зброяй, праходзьце вайсковыя зборы, групавыя і індывідуальныя трэніроўкі, выкарыстоўвайце бяспечныя мажлівасці.

Збірайце інфармацыю пра пункты выдачы зброі, камандны склад вашых структураў, месцы захоўвання прыдатнай вайсковай тэхнікі, сістэмы аховы вайсковых складоў.

Ваш асабісты ўдзел, здабытыя навыкі і інфармацыя спатрэбяцца ў час вызвалення Беларусі».

Аб’ектыў
Навошта Лукашэнку перамяшчаць войскі па тэрыторыі Беларусі і праводзіць нарады з вайскоўцамі?
2022.06.07 23:00

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў