«Расея нацэленая проста на знішчэнне». Лідары Італіі, Нямеччыны, Румыніі і Францыі пабывалі ў Ірпіні. ФОТА


Ірпінь – мястэчка пад Кіевам. Горад, у адрозненне ад суседняй Бучы, толькі часткова быў пад расейскай акупацыяй, але расейскія войскі спрабавалі ўзяць увесь Ірпінь і дзеля гэтага абстрэльвалі жылыя дамы. Пасля візіту ў Кіеў кіраўнікі Італіі, Нямеччыны, Румыніі і Францыі паглядзелі на разбурэнні ў мястэчку.

Злева направа: прэм’ер-міністр Італіі Мар’ё Драгі, прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёганіс і прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон у Ірпіні, Украіна. 16 чэрвеня 2022 года.
Фота: POOL / Reuters / Forum

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, канцлерам Нямеччыны Оляфам Шольцам, прэм’ер-міністрам Італіі Мар’ё Драгі і прэзідэнтам Румыніі Клаўсам Ёганісам, якія прыбылі 16 чэрвеня ў Кіеў. Пасля дэлегацыя паглядзела на разбурэнні ў Ірпіні – прадмесці Кіева, побач з Бучай. Раней у Ірпінь запрашалі прэм’ера Канады, першую лэдзі Злучаных Штатаў і іншых высокіх гасцей.

Ірпінь замежным гасцям паказаў міністр развіцця грамадаў Украіны Аляксей Чэрнышоў (на фота другі злева). Ірпінь, Украіна. 16 чэрвеня 2022 года.
Фота: Blondet Eliot/ABACA / Abaca Press / Forum
Мясцовыя ўлады намагаліся надаць Ірпіню рэпутацыю моднага «гораду-саду». Пасля расейскага нападу напаўзруйнаваны Ірпінь атрымаў званне гораду-героя. Ірпінь, Украіна. 16 чэрвеня 2022 года.
Фота: Blondet Eliot/ABACA / Abaca Press / Forum

Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц, як піша «Bild», так выказаўся пра пабачанае ў напаўзруйнаваным Ірпіні:

«Гэта шмат што кажа пра агрэсіўную вайну Расеі, якая проста мае на мэце знішчэнне. Мы мусім памятаць пра гэта ўсё, прымаючы рашэнні».

Шольц таксама адзначыў, што разбурэнні ад вайны – гэта жахліва, але яшчэ горш, «калі бачыш, наколькі жахлівы і бессэнсоўны гэты гвалт».

Hавiны
«Або ратаваць твар Пуціна, або жыцці ўкраінцаў»: Польшча і Літва крытыкуюць Францыю і Нямеччыну
2022.06.10 23:11
Оляф Шольц (у цэнтры). Ірпінь, Украіна. 16 чэрвеня 2022 года.
Фота: Blondet Eliot/ABACA / Abaca Press / Forum
Ірпінь, Украіна. 16 чэрвеня 2022 года.
Фота: Blondet Eliot/ABACA / Abaca Press / Forum

Паводле мэра Ірпіня, у горадзе за час бітваў і абстрэлаў загінулі да 300 цывільных і 50 вайскоўцаў. Да поўнамаштабнай вайны ў Ірпіні жылі каля 60 тысяч чалавек – у тым ліку нямала эмігрантаў з Беларусі. Кадры эвакуацыі мірных жыхароў Ірпіня пад абстрэламі і праз разбомбленыя масты абляцелі ўвесь свет.

Гісторыі
«Яны білі па вакзале, адкуль ехалі бежанцы». Аповед украінкі, якая апошнім цягніком з’ехала з Ірпіня
2022.03.15 19:45
Ірпінь, Украіна. 16 чэрвеня 2022 года.
Фота: Blondet Eliot/ABACA / Abaca Press / Forum
Ірпінь, Украіна. 16 чэрвеня 2022 года.
Фота: Blondet Eliot/ABACA / Abaca Press / Forum
Ірпінь, Украіна. 16 чэрвеня 2022 года.
Фота: Blondet Eliot/ABACA / Abaca Press / Forum
Фота
100 дзён вайны ва Украіне. Як змяніліся ўкраінскія гарады пасля ўварвання
2022.06.03 09:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў