Пракурор запытаў для Алены Гнаўк 3,5 года калоніі


У судзе Пружанскага раёну 16 чэрвеня працягнуўся судовы працэс супраць Алены Гнаўк, пракурор запытаў для 65-гадовай пенсіянеркі 3,5 года ў калоніі агульнага рэжыму і штраф 3200 беларускіх рублёў.

Сама спадарыня Алена трымаецца годна, лічыць крымінальныя справы супраць яе сфабрыкаванымі. Яна заяўляла адвод пракурору, але яго не задаволілі.

Алена Гнаўк.
Фота: belsat.eu

Усяго на жанчыну завялі ўжо чатыры крымінальныя справы. У дзвюх з іх яе асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі». Але Алена Гнаўк працягнула актыўную дзейнасць, яна пісала зварот да ўладаў і здымала відэа. Напрыклад, жанчына распавяла пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі.

Цяперашнія ўлады ацанілі гэта як распаўсюд «загадзя хлуслівых звестак аб прававым становішчы замежных грамадзянаў у Рэспубліцы Беларусь, што было скіравана на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам». На Гнаўк завялі дзве крымінальныя справы: дыскрэдытацыя Беларусі (арт. 369.1 КК) і паклёп на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК).

У няволі Алена Гнаўк больш чым 5 месяцаў – з 11 студзеня. Прысуд прагучыць 17 чэрвеня.

Пасля падзеяў 2020 года жанчына мае 17 затрыманняў, 4 крымінальныя справы, 10 адміністратыўных справаў і штрафаў на 173 б. в.

Артыкулы
Статус «тэрарыста» не стаў дадатковым пакараннем. Родныя Максіма Знака і Марыі Калеснікавай пра іхныя справы
2022.06.16 19:35

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў