Адваката Мачалава асудзілі на два гады «хіміі»


Суддзя Таццяна Шоцік прызнала Андрэя Мачалава вінаватым паводле ч. 1 арт. 380 («Падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў»).

Суд над журналісткай TUT.BY Кацярынай Барысевіч і доктарам Арцёмам Сарокіным. Адвакаты Андрэй Мачалаў і Міхаіл Баднарчук. Дом правасуддзя, Менск, Беларусь. 2 сакавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Адвакат Андрэя Мачалава Віталь Брагінец не змог быць на судзе, бо сам адбываў содні адміністратыўнага арышту.

3 чэрвеня 2021 года адвакат Мачалаў прыйшоў у суд, дзе даведаўся, што яго пазбавілі ліцэнзіі і за гэта яго будуць судзіць.

Андрэй Мачалаў абараняў у судах журналістаў незалежных медыяў, палітвязняў і актывістаў.

Летам 2021 года ён павінен быў абараняць у судзе Вольгу Сінелеву, якая папрасіла з’ехаць са здымнага жытла памочніцу пракурора Аліну Касьянчык. На судзе ён даведаўся, што яго пазбавілі ліцэнзіі. І вось за тое, што ён прыйшоў у суд з несапраўдным адвакацкім пасведчаннем, яго і пакаралі за выкарыстанне падробленых дакументаў.

13 ліпеня 2021 года старшыня дысцыплінарнай камісіі БРКА Тацяна Ткачонак у апублікаванай на сайце камісіі заяве пракаментавала выключэнне 5 адвакатаў з прафесійнай супольнасці.

«Было і ёсць нямала крыўдаў з іх боку. Сваё стаўленне да прымененых да іх дысцыплінарных спагнанняў асобныя – ужо былыя – адвакаты выказвалі публічна, у тым ліку ў сацыяльных сетках і на іншых інтэрнэт-рэсурсах. Іх каментары не адпавядалі рэчаіснасці: скажалася пазіцыя дысцыплінарнай камісіі, або сітуацыя падавалася неаб’ектыўна ў цэлым», – заявіла Тацяна Ткачонак.

Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзіі шэраг адвакатаў. Сярод іх абаронца Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай Аляксандр Пыльчанка і абаронца Калеснікавай Людміла Казак, адвакат Сяргей Зікрацкі, які бараніў журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову, Андрэй Барташэвіч, Алена Шынкарэвіч і іншыя.

Hавiны
Памочніца пракурора Аліна Касьянчык атрымала падзяку ад Лукашэнкі
2021.08.24 12:14

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў