Затрымалі галоўнага трэнера гандбольнага клубу «Віцязь»


Канстанцін Якаўлеў.
Фота: Прессбол

16 чэрвеня быў затрыманы галоўны трэнер гандбольнага «Віцязя», актывіст Свабоднага аб’яднання спартоўцаў Беларусі (SOS_BY) Канстанцін Якаўлеў. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Сборная ЗОЖ».

Сёння ўвечары Канстанцін планаваў правесці адкрытае трэнаванне ў Новай Баравой, а раніцаю ён разам з іншымі спартоўцамі сустракаў у Баранавічах спартовага журналіста Дзмітрыя Руто.

Hавiны
Журналіст Дзмітрый Руто і артыст камернага хору Дзяніс Іваноў атрымалі 15 содняў арышту
2021.06.02 15:53

Беларускі кікбаксёр, актывіст SOS_BY Іван Ганін паведаміў, як прайшло затрыманне Канстанціна Якаўлева:

«Мы ехалі з Баранавічаў, нас спынілі ДАІ. Прыехалі «маскі шоу» і забралі толькі Косцю Якаўлева».

Разам з імі ў аўтамабілі былі Вольга Хіжанкова, Артур Удрыс, Васіль Хамутоўскі і Андрэй Краўчанка, але іх не затрымалі.

Hавiны
Клуб, які адмовіўся праводзіць матч з-за арышту Леўчанкі, знялі з чэмпіянату
2020.10.01 22:05

Нагадаем, што ў кастрычніку 2020 года клуб «Віцязь», які ўзначальвае Канстанцін Якаўлеў, адмовіўся праводзіць матч праз арышт баскетбалісткі Алены Леўчанкі. За гэта каманду знялі з гандбольнага чэмпіянату.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў