«Siemens» працягвае пастаўляць турбіны на БелАЭС


БелАЭС. 25 красавіка 2021 года. Астравецкі раён, Беларусь.
Фота: ВК / Белсат

Нямецкая кампанія «Siemens Energy» працягвае выконваць кантракт на пастаўку на Беларускую АЭС са свайго шведскага прадпрыемства 16 газавых турбінаў. Пра гэта паведамляе «Deutsche Welle».

«У гэты момант мы выконваем свае дамоўныя абавязкі, значная частка машынаў зробленая і рыхтуецца да адпраўкі або ўжо на месцы», – паведаміў прэс-сакратар кампаніі Тым Проль-Гервэ.

Hавiны
Нямецкі банк адмовіўся выдаваць Беларусі крэдыт на 100 мільёнаў еўра
2021.06.12 16:51

Пры гэтым невядома, хто крэдытуе пастаўкі. Нагадаем, што пасля таго, як 25 траўня шведскае агенцтва крэдытавання EKN адмовілася страхаваць угоды аб набыцці турбінаў, нямецкі банк KfW ануляваў крэдыт на 100 млн еўраў, які планавалася выдаткаваць на закуп газатурбінных установак «Siemens».

Тым не менш, у «Siemens Energy» заяўляюць, што «рашэнне EKN пакуль не мае наўпроставых наступстваў для нашых абавязкаў». Акрамя БелАЭС, кампанія пастаўляе газавыя турбіны беларускай дзяржаўнай кампаніі «Берасцеэнерга». Гэтую ўгоду крэдытуе нямецкі «Commerzbank». У DW мяркуюць, што ягоны «крэдыт не толькі не ануляваны, то нават ужо выплачаны».

Пры гэтым «Commerzbank» пакрывае пастаўку толькі 5 турбін. У DW мяркуюць, што «Siemens Energy» «фактычна сама крэдытуе цяпер беларускую дзяржаву ў спадзеве, што рана ці позна яна заплаціць па рахунках».

Hавiны
Мінэнерга пагражае штрафам кампаніі «Siemens» за невыкананне дамоўленасцяў
2021.04.28 18:54

У сваю чаргу Мінэнерга Беларусі пагражае шведскай кампаніі, што ў выпадку зрыву кантракту ўжывуць штрафныя санкцыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў