Марына Золатава дала першае інтэрв'ю з СІЗА


Праз ліставанне галоўны рэдактар TUT.by Марына Золатава распавяла пра акалічнасці разгрому парталу, сваё стаўленне да гэтых падзеяў, а таксама пра ўмовы ў СІЗА.

Марына Золатава, як і яшчэ 14 працаўнікоў парталу TUT.by, ужо амаль месяц за кратамі. Працаўнікоў кампаніі абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, але адвакаты не могуць праз падпіску аб неразгалошванні нават распавесці, паводле якіх артыкулаў іх абвінавачваюць.

Марына Золатава.
Фота: АВ / Белсат

Галоўная рэдактарка парталу ў лістах з ізалятару распавяла, што ў камеры на Акрэсціна толькі першую ноч адпачывала на матрацы. Потым яго забралі. Праз холад журналістка прачыналася ўначы і рабіла практыкаванні, каб сагрэцца.

«У дзень, калі сваякі перадалі перадачу на ІЧУ, мне яе не аддалі. Хтосьці з калідору крыкнуў: «Золатава, ваш муж перадаў вам перадачу, я яе не аддам». Я спытала, чаму. Мне адказалі: «Таму што ваша шарашкіна кантора ўжо напісала, што перадачу не прынялі», – напісала ў лісце Марына Золатава.

Аб’ектыў
Захопленыя серверы, апячатаны офіс, заблакаваны рахунак… Што цяпер адбываецца з TUT.by
2021.05.21 22:54

Праз некаторы час журналістку перавялі з ізалятару часовага ўтрымання ў СІЗА на вуліцы Валадарскага. Тут, як напісала Марына, стаўленне да арыштантаў больш чалавечае. Але вельмі бракуе інфармацыі звонку.

«Я разумела, што рэпрэсіі працягваюцца, і рана ці позна закрануць нас, але тое, што адразу затрымаюць так шмат людзей і адначасова заблакуюць сайт, я ўявіць сабе не магла. Я дапускала, што адразу можа быць заблакаваны рэсурс. Да гэтага ўсё ішло, у тым ліку адпаведныя законы», – напісала Марына Золатава.

Журналістка выказвае перакананне, што TUT.by нікуды не падзенецца. Існая сітуацыя – часовая зʼява, піша Марына Золатава. Разгром парталу стаў часткаю зачысткі інфармацыйнай прасторы. Але нават блакаванне сайту не значыць, што людзі замест навінаў на партале пачнуць глядзець дзяржаўнае тэлебачанне.

«TUT.by насамрэч ёсць, бо мой калектыў працягвае працаваць у сацыяльных сетках, за што я ім бязмерна ўдзячная. Я ведала, што з нашаю камандай не можа быць па-іншаму. Таму TUT.by нікуды не знікне, будзе, як у песні: «Плывуць у тумане стагоддзі, і сталь спарахнее ўшчэнт. А мы тут былі і тут будзем, пакуль існуе гэты свет».

Абноўлена
Супрацоўнікаў TUT.by не вызвалілі праз 72 гадзіны. Золатаву, Лойку і Талкачову перавозяць у СІЗА
2021.05.21 18:01

СК belsat.eu

Стужка навінаў