Еўразійскі банк не чакае запавольвання інфляцыі ў Беларусі


Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Эксперты Еўразійскага банку развіцця мяркуюць, што інфляцыя ў Беларусі застанецца вышэйшай за прагназаваныя паказнікі.

«Інфляцыя ў Беларусі павысілася да 9,4 % год да года ў траўні з 8,6 % у красавіку, і з высокай верагоднасцю яна застанецца вышэй за 9 % у бліжэйшыя месяцы. Істотнае праінфляцыйнае ўздзеянне аказвае рост кошту паліва. Адбіваецца павышэнне сусветных цэнаў на харчаванне, металы і будматэрыялы, верагодныя цяжкасці ў транспартна-лагістычных ланцужках, а таксама паскарэнне росту цэнаў у Расеі», – гаворыцца ў ацэнцы ЕАБР.

Там адзначылі, што інфляцыйныя чаканні ў Беларусі застаюцца падвышанымі: згодна з травеньскімі звесткамі Нацбанку, больш за 80 % прадпрыемстваў у наступныя тры месяцы чакалі захавання росту коштаў.

«Праз павышаныя інфляцыйныя чаканні назіранае з сярэдзіны красавіка ўмацаванне беларускага рубля можа мець моцна абмежаваны ўплыў на змяненне спажывецкіх коштаў», – заявілі эксперты.

Hавiны
З пачатку года кошты ў Беларусі выраслі ўжо больш як на 5%
2021.06.10 17:37

Нагадаем, што гадавая інфляцыя (травень 2021 года адносна траўня 2020-га) склала 9,4 %. За год найбольш падаражэлі нехарчовыя тавары (на 10,6 %), затым ідуць харчовыя (8,9 %) і паслугі (8,7 %).

Кошты на бензін толькі з пачатку года выраслі на 9,3 %.

Пры гэтым афіцыйна запланавана, што гадавая інфляцыя паводле вынікаў 2021 года не павінна перавысіць 5 %.

Hавiны
У Беларусі зноў даражэе паліва. 17-ы раз з пачатку года
2021.06.15 10:06

МГ belsat.eu

Стужка навінаў