Белстат пасля крытыкі і са спазненнем апублікаваў звесткі па захворваннях у Беларусі


Белстат са спазненнем і пасля крытыкі з боку незалежных медыяў апублікаваў звесткі пра захворванні ў Беларусі.

Яшчэ 15 чэрвеня Белстат планаваў апублікаваць звесткі пра захворванні ў Беларусі, але своечасова гэтая публікацыя так і не з’явілася. У выніку толькі 16 чэрвеня пасля крытыкі з боку незалежных медыяў Белстат апублікаваў звесткі, з якіх вынікае, што да 2020 году ў нашай краіне назіралася тэндэнцыя да змяншэння колькасці захворванняў. Але летась раптоўна медыкі выявілі на 600 тысячаў больш хворых, чым у 2019. Пры гэты рост колькасці органаў дыхання склаў 700 тысячаў.

Афіцыйныя лічбы Белстату.
Фота: «Comm Беларусь» / Telegram

Афіцыйная статыстыка Мінздароўя сведчыць, што за ўвесь перыяд распаўсюду каронавіруса ў нашай краіне інфікаваныя крыху больш за 407 тысячаў асобаў. Памерлі ад каронавірусу 3 006 пацыентаў.

Аналітыка
Беларускі турызм: з каронавіруснага локдаўну – у палітычны
2021.06.02 17:01

СК belsat.eu

Стужка навінаў