Беларуская журналістка Наста Захарэвіч атрымала палітычны прытулак у Латвіі


Журналістка і блогерка Наста Захарэвіч атрымала палітычны прытулак у Латвіі, пра што яна напісала ў сваім Facebook.

Наста Захарэвіч.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Журналістка Наста Захарэвіч, якая працавала з «Зялёным парталам», TUT.by і радыё «Свабода», пакінула Беларусь пасля арыштаў і пераследу. Некалькі месяцаў Наста правяла ў лагеры для ўцекачоў і цяпер атрымала палітычны прытулак у Латвіі.

«Я атрымала статус уцякачкі. Латвія дала мне палітычнае сховішча», – паведаміла Наста Захарэвіч.

Размова
Сілавікі выкралі журналістку і абвінавацілі ў крадзежы
2020.09.24 22:20

СК belsat.eu

Стужка навінаў