Анархіста Дзядка пачнуць судзіць 29 чэрвеня


Мікола Дзядок.
Фота: racyja.com

Стала вядома, калі пачнецца разгляд крымінальнай справы дзеяча анархісцкага руху Міколы Дзядка.

Як паведамілі «Белсату» бацькі актывіста, пачатак разгляду справы ў судзе прызначаны на 29 чэрвеня. Працэс адбудзецца ў Менскім гарадскім судзе, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1. Пачатак а 10:00.

Hавiны
УСК распачаў тры крымінальныя справы ў дачыненні Міколы Дзядка
2021.03.31 10:58

Палітвязня вінавацяць адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»), арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы») і арт. 295 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў»).

Падчас затрымання Міколы ў лістападзе 2020 года сілавікі зладзілі ператрус жытла і знайшлі шкляныя бутэлькі з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, якія, паводле экспертаў следства, якраз падпадаюць пад артыкул Крымінальнага кодэксу.

24 лістапада праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў