Амбасадары ЕЗ сустрэліся з роднымі палітвязняў


Сустрэча дыпламатаў з сваякамі палітвязняў.
Фота: прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі / Facebook

Кіраўнікі дыпламатычных місіяў краінаў ЕЗ зладзілі сустрэчы з са сваякамі беларускіх палітвязняў, паведамляе ў сваім Facebook прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі.

За сваю грамадскую пазіцыю і палітычныя погляды ў Беларусі знаходзяцца за кратамі 494 асобы, якіх праваабаронцы лічаць палітычнымі вязнямі. З роднымі зняволеных сустрэліся еўрапейскія дыпламаты.

«Сёння ў Менску кіраўнікі дыпламатычных місіяў Еўрапейскага звязу мелі гонар сустрэцца з блізкімі беларускіх палітвязняў, каб выказаць поўную салідарнасць і сваё суперажыванне. Мы заклікаем усе сем’і палітвязняў не губляць надзею і выказваем ім падтрымку з боку ЕЗ. Мы глыбока ўражаныя мужнасцю і годнасцю ўсіх незаконна затрыманых i падзяляем іх чаканні моманту, калі свабода і справядлівасць перамогуць у Беларусі», – гаворыцца ў паведамленні прадстаўніцтва.

Hавiны
У Беларусі 494 палітвязні
2021.06.16 19:48

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў