Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 16 траўня


«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, якую распачала Расея ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 16 траўня чытайце ў нашым аглядзе.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: 2plus2.ua

Паводле ААН, калі вайна ва Украіне зацягнецца, 9 з 10 украінцаў могуць апынуцца за мяжой беднасці. Ужо цяпер у краіне закрытая палова прадпрыемстваў, а астатнія маюць значныя цяжкасці ў сваёй працы. Акрамя гэтага, у выніку расейскай агрэсіі былі разбураныя дамы, масты, больніцы і школы на больш чым 100 мільярдаў долараў.

Паводле аператыўных звестак Генеральнага штабу ЗСУ, з моманту поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну страты расейскага войска дасягнулі 27 700 асобаў забітымі.

Пры гэтым Збройныя сілы Украіны працягваць контрнаступ у Харкаўскім кірунку, у выніку якога выходзяць да дзяржаўнай мяжы з Расейскай Федэрацыяй.

Hавiны
Генерал Бэранз: «Правал пад Харкавам – гэта параза Расеі»
2022.05.16 16:41

На думку былога камандуючага Узброенымі сіламі Вялікай Брытаніі сэра Рычарда Бэранза, правал расейскіх войскаў пад Харкавам ёсць прадвеснікам паразы Расеі ў вайне. Але разам з тым вайсковец мяркуе, што расейскае ўварванне не скончыцца найбліжэйшым часам, і цяпер войскі РФ будуць засяроджвацца на Данбасе.

Тым часам у амерыканскім Інстытуце даследавання вайны паведамілі, што Расея, хутчэй за ўсё, адмовілася ад планаў атачэння ўкраінскай групоўкі ў Данецкай вобласці і цяпер засяродзілася на захопе тэрыторыі Луганскай вобласці. Гаворыцца, што новай галоўнай задачай для расейскіх войскаў стане ўзяцце Севераданецку. Украінскія сілы ў адказ на гэта ўжо ўзарвалі масты, што вядуць у горад з боку падкантрольнага расейцам Рубежнага.

Крыніца: УНІАН

Разам з тым Генштаб ЗСУ пацвердзіў адбіццё 20-й спробы расейцаў высадзіцца ў мястэчку Чарнабаеўка на Херсоншчыне. Імаверна, такім чынам расейскае кіраўніцтва спадзяецца палепшыць свае пазіцыі на поўдні Украіны, каб у выніку выйсці на партовыя гарады Мікалаеў і Адэсу. Разам з тым абодва абласныя гарады ранкам 16 траўня былі зноў абстраляныя.

Кіраўнік «Марыупальскага тэлебачання» Мікола Асычэнка паведаміў, што расейцы, імаверна, рыхтуюць правакацыю на заводзе «Азоўсталь». З ягоных словаў, плануецца завесці на тэрыторыю гораду ўкраінскіх ваеннапалонных і выдаць іх за абаронцаў «Азоўсталі», якія нібы «здаліся ў палон». Паводле версіі Асычэнкі, пасля гэтага завод пачнуць «выпальваць».

Пажар на заводзе «Азоўсталь» пасля бамбавання. Марыупаль, Украіна.
Фота: Polk_Azov / Twitter

Пры гэтым Мінабароны РФ заявіла, што з украінскімі вайскоўцамі дасягнутая дамоўленасць пра вываз параненых байцоў з «Азоўсталі». Для гэтага будзе ўведзены рэжым цішыні і адкрыты гуманітарны калідор. Гаворыцца, што вывозіць параненых украінскіх вайскоўцаў плануюць у акупаваны Новаазоўск. Ніякіх каментароў наконт гэтага з украінскага боку пакуль не было.

Уначы 16 траўня невядомы абліў адміністрацыю Еўпаторыі ў часова акупаваным Крыме блакітнай і жоўтай фарбамі. Таксама ён кінуў у будынак «кактэйль Молатава», аднак да маштабнага пажару гэта не прывяло. Паведамляецца, што мужчыну затрымалі.

Hавiны
Святлана Ціханоўская спачувае блізкім загінулага байца беларускага батальёну Паўла Волата
2022.05.16 14:53

Загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік, які абараняў Украіну ад расейскай агрэсіі. Вядома, што жаўнер з пазыўным Волат быў камандзірам атраду ў складзе батальёну Кастуся Каліноўскага і загінуў пры вызваленні чарговай украінскай вёскі ад расейцаў.

ВК belsat.eu

Стужка навінаў