Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік


Цяжкапараненага Паўла не паспелі давезці да шпіталю.

Камандзір роты, ваяр Батальёну Кастуся Каліноўскага Павел Волат.
Фота: Батальён Кастуся Каліноўскага/telegram

Падчас аперацыі вызвалення ўкраінскай вёскі ад расейскіх захопнікаў атрымаў смяротнае раненне камандзір роты, ваяр Батальёну Павел «Волат». У крытычным стане яго спрабавалі давезці да шпіталю, але не паспелі, паведамляе Батальён Кастуся Каліноўскага.

Павел з пазыўным «Волат» быў камандзірам атраду ў складзе Батальёну Кастуся Каліноўскага. «Волат» загінуў у баях за ўкраінскую вёску, з якой выганялі расейскіх акупантаў. Яшчэ ў 2018 годзе «Белсат» зрабіў размову з Паўлам, калі той падпісаў кантракт з Узброенымі сіламі Украіны і знаходзіўся на лініі фронту. Пачытайце размову.

Hавiны
На вайне ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларус-добраахвотнік
2022.04.13 12:33

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў