«Укрпошта» выпусціць марку з нагоды перамогі на «Еўрабачанні»


Дызайн маркі ў гонар «Kalush Orchestra» пакуль не распрацаваны, ён будзе ўзгадняцца з арганізатарамі «Еўрабачання».

Пра ініцыятыву зрабіць марку ў гонар перамогі на музычным конкурсе напісаў на сваёй старонцы прадстаўнік «Укрпошты» Ігар Смілянскі:

«Укрпошта выпускае маркі на рашэнне Мастацкай рады. Але я думаю, у мяне будзе дастаткова аргументаў як у кіраўніка рады ўзгадніць і паскорыць выпуск маркі, прысвечанай нашым пераможцам».

Пасля папярэдніх перамог Украіны, у 2004 і 2016 гадах, «Укрпошта» таксама выпускала тэматычныя маркі, прысвечаныя спявачкам Руслане і Джамале.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў