«Акупант». Ва Украіне прэзентавалі фільм, зроблены з відэа ўзятага ў палон расейскага афіцэра


Ва Украіне быў прэзентаваны незвычайны дакументальны фільм. Выданне «Українська правда» стварыла фільм «Акупант». Стужка была зробленая з відэаролікаў, знойдзеных на тэлефоне палоннага расейскага вайскоўца.

Фільм «Акупант». Скрыншот: Українська правда / Youtube

Фільм апавядае пра кароткі фрагмент жыцця расейскага лейтэнанта Юрыя Шалаева, выпускніка Маскоўскага вышэйшага каманднага вучылішча. Ён да нядаўняга часу быў камандзірам мотастралковага ўзводу, які меў дыслакацыю ў Чачэніі.

Стужка апавядае, як Шалаеў жыў і служыў у Расеі да пачатку вайны, а таксама паказвае, што змянілася, калі яго ў складзе ўласнага ўзводу выправілі ваяваць. Герой пройдзе шлях ад курсанта да баявога афіцэра. Фільм дае шэраг адметных бытавых замалёвак расейскіх вайскоўцаў, а таксама ўтрымлівае кадры вайсковых дзеяў.

Гісторыя сканчаецца палонам. Стваральнікі фільму лічаць, што «Акупант» – гэта дапаможнік для ўсіх, хто захоча пайсці шляхам курсанта Шалаева і паўдзельнічаць ва ўварванні ва Украіну.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў