Мэр Масквы хоча рабіць электрамабілі «Масквіч»


«Масквічы» плануюць збіраць на базе маскоўскага заводу «Renault», паведамляе РБК.

Сяргей Сабянін.
Фота: mos.ru

Паводле плану мэра Масквы Сяргея Сабяніна, на нацыялізаваным заводзе замежнай кампаніі маюць рабіць аўтамабілі, якія ў перспектыве могуць зрабіцца электрычнымі:

«Замежны ўласнік пастанавіў закрыць маскоўскі завод «Renault». Гэта ягонае права, але мы не можам дапусціць, каб шматтысячны працоўны калектыў застаўся без працы. Таму я прыняў рашэнне забраць завод на баланс гораду і аднавіць вытворчасць легкавых аўтамабіляў пад гістарычным брэндам «Масквіч».

Сэрвіснае абслугоўванне аўтамабіляў «Renault» на расейскім рынку будзе ажыццяўляць АўтаВАЗ.

Аб’ектыў
У расейскае войска плануюць прыцягнуць жанчын. Прымусовая мабілізацыя – гэта злачынства
2022.05.15 23:32

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў