Чыгуначныя квіткі з Беларусі ў Расею патаннеюць


З 16 траўня знізіцца кошт купэ і вагонаў СВ у цягніках у Расею.

Чыгуначны вакзал. 22 красавіка 2021 года. Менск, Беларусь.
Фота: ТК / Белсат

Кошт праезду знізіцца «для ўніфікацыі рэгулявання транспартавага рынку ў межах інтэграцыйных працэсаў паміж Рэспублікаю Беларусь і Расейскаю Федэрацыяй», – паведамляе Беларуская чыгунка.

Таксама з 16 траўня 2022 года ў цягніку № 2/1 Менск – Масква пачне працаваць «сістэма дынамічнага кіравання тарыфамі», якая ўжо выкарыстоўваюцца на шмат якіх маршрутах. Кошт квітка залежыць ад адсотка занятасці месцаў у вагоне і тэрміну набыцця праязнога дакументу.

«Сістэма прадугледжвае як максімальную скідку да 30 % за 60 (45) дзён да адпраўлення канкрэтнага цягніка, так і надбаўку памерам 10 % пры афармленні праезду менш як за 3 гадзіны да адпраўлення цягніка і загрузцы вагона больш за 81 %», – тлумачаць у БЧ.

Hавiны
У цягніках гарадскіх лініяў перасталі працаваць карты замежных банкаў
2022.03.30 10:50

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў