«Гэта немагчыма!» Эрдаган заявіў, што Турэччына супраць далучэння Швецыі і Фінляндыі да NATO


Прэзідэнт Турэччыны пракаментаваў афіцыйны намер Швецыі далучыцца да NATO. «Турэччына не можа сказаць «так» сяброўству Фінляндыі і Швецыі. Гэта немагчыма, няхай не крыўдзяцца», – заявіў на прэсавай канферэнцыі Эрдаган.

Рэджэп Таіп Эрдаган на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. Масква, Расея. 4 сакавіка 2020 года.
Фота: kremlin.ru

Эрдаган заявіў, што яго краіна не можа пагадзіцца на ўступленне ў NATO дзяржаў, якія ўводзяць санкцыі супраць Турцыі.

Галоўнай прычынай такога стаўлення сталася падтрымка ўладамі Швецыі Працоўнай партыі Курдыстану. Аб’яднання, супраць якой Турэччына неаднаразова ўжывала рэпрэсіўную палітыку. Паводле Эрдагана падтрымка скандынавамі курдаў зʼяўляецца непасрэднай падтрымкай тэрарызму.

«Тады NATO перастане быць арганізацыяй па бяспецы. Мы не можам сказаць «так». Я павінен сказаць нешта вельмі дакладна і шчыра. Абедзве краіны не маюць выразнага стаўлення да тэрарыстычных арганізацый. Швецыя – гэта інкубацыйны цэнтр тэрарыстычных арганізацый. Яны прыводзяць тэрарыстаў да сваіх парламентаў, даюць ім трыбуну, рассылаюць спецыяльныя запрашэнні і нават маюць у сваіх парламентах тэрарыстаў, якія падтрымліваюць Працоўную партыю Курдыстана», – адзначыў Эрдаган.

Эрдаган таксама заявіў, што Фінляндыя і Швецыя адправяць у Турцыю свае дэлегацыі з мэтай угаварыць падтрымаць іх уступленне ў NATO. Нагадаем, што Фінляндыя і Швецыя ўвялі санкцыі на пастаўкі абароннай прадукцыі ў Турцыю пасля пачатку вайсковай аперацыі супраць курдаў у Сірыі ў 2019 годзе.

Аналітыка
Фінляндыя і Швецыя рыхтуюцца ўступіць у NATO. Што гэта дасць і хто будзе супраць
2022.05.16 09:54

У Дзярждэпе ЗША ўжо заявілі, што «працуюць над праясненнем пазіцыі Турцыі адносна патэнцыйнага ўступлення ў NATO Швецыі і Фінляндыі.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў